Максім Вячаслававіч Гусцік
Максім Вячаслававіч Гусцік (1 мая 1988, Мінск — 9 снежня 2023[5]) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка) і трэнер па фрыстайле. Пераможца і прызёр этапаў Кубку свету, удзельнік Алімпійскіх гульняў. БіяграфіяУ 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты свету. Дэбютаваў на Кубку свету 1 сакавіка 2008 года ў Маскве, дзе заняў 10-е месца. У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дыр-Велі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. У лютым 2012 года ў аўстрыйскім Крайшбергу ўпершыню трапіў на кубкавы подыум, стаў другім. 1 лютага 2013 года атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку свету, выйграўшы спаборніцтвы ў Дыр-Велі. Яшчэ раз бронзавым прызёрам ва ўкраінскім Букавелі. На чэмпіянаце свету ў Нарвегіі меў 15-ы вынік. Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў старшым трэнерам нацыянальнай каманды па фрыстайле. Загінуў у 2023 годзе ва ўзросце 35 гадоў.[6][5] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia