Зімовыя Алімпійскія гульні 2018, афіцыйна вядомыя як XXIII Алімпійскія зімовыя гульні (англ.: 2018 Winter Olympics), якія прайшлі з 9 па 25 лютага 2018 года ў горадзе Пхенчхан, Рэспубліка Карэя.
Напярэдадні Гульняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняў рашэнне часова прыпыніць членства Алімпійскага камітэта Расіі ў сувязі з дзяржаўнай сістэмай утойвання станоўчых допінг-проб, а да зімовай Алімпіяды 2018 дапусціць толькі «чыстых» расійскіх спартсменаў (г.зн. тых, каго асобна вызначыць МАК) пад нейтральным сцягам.