Максім Дзмітрыевіч Макараў
Максім Дзмітрыевіч Макараў (нар. 31 снежня 1976, Віцебск) — беларускі гісторык, краязнавец, архівіст. Спецыяліст па гісторыі гарадскога самакіравання ў Беларускім Падзвінні ў XIV—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2006)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 31 снежня 1976 года ў Віцебску[1]. Скончыў у 1998 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Універсітэта імя Мікалая Каперніка (Польшча, Торунь). У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ад пасада да Магдэбургіі. Юрыдычнае становішча мест Беларускага Падзвіння ў XIV—XVI ст.» (Торунь)[1]. Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік». Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя гарадскога права і самакіравання, афармленне мяшчанства як саслоўя ў Беларускім Падзвінні, арганізацыя і функцыянаванне магістрата Полацка ў канцы XVI — XVIII стагоддзях і яго дакументальная спадчына (магістрацкія кнігі) другой паловы XVII — XVIII стагоддзяў[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia