Максім Міхайлавіч Чарняўскі
Максім Міхайлавіч Чарня́ўскі (нар. 6 жніўня 1976, г. Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і археолага Міхаіла Чарняўскага і ўрача-педыятра Святланы Чарняўскай. Скончыў 1993 годзе Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[4], у 1998 годзе БДУ, у 2001 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. З 2001 г. працуе ў аддзеле археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьВывучае праблемы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку ў паўночна-усходняй Беларусі (Паазер’е), паўночнабеларускую і ўсвяцкую археалагічныя культуры. Даследаваў паселішчы Асавец 2, 7, Крывіна 3, Сосенка 3, Бярэшча 1, 2; выявіў больш за 10 новых помнікаў і месцазнаходжанняў. Сям’яУ шлюбе з Алесяй Карнейчык (нар. 20 верасня 1976), спецыялістам па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, мае дачку Дануту-Марыю (нар. 2004). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia