Маладзечанская школа выцінанкіМаладзечанская школа выцінанкі — гэта мастацкая і культуралагічная з’ява, звязаная з адраджэннем традыцыйнага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выразання з паперы. Свой пачатак гэта школа бярэ ў 80-х гадах ХХ стагоддзя. Заснавальніцай яе з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава (1937—2014), мастак і педагог. Сучаснае развіццёУ 1987 годзе яна пачынае працаваць у Дзіцячай мастацкай школе горада Маладзечна настаўнікам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вікторыя Мікітаўна распрацоўвае рабочую праграму па выцінанцы для малодшых і старэйшых класаў мастацкай школы. У 1992 годзе Маладзечанскі гарвыканкам дае дазвол на адкрыцце класа народнага мастацтва пры Дзіцячай мастацкай школе для выпускнікоў школ па спецыяльнасці: выцінанка, апрацоўка саломы, ільну, разьба па дрэве. У 1995 годзе на базе Маладзечанскага музычнага вучылішча адкрылася аддзяленне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якое ўзначаліла В. М. Чырвонцава. Выцінанка стала выкладацца як прадмет, а ў аснову навучання былі закладзеныя праграмы, распрацаваныя Вікторыяй Мікітаўнай Чырвонцавай. Праграмы вызначаюцца лагічнасцю, паслядоўным падыходам да навучання, сэнсавай напоўненасцю і павагай да гістарычнай спадчыны. У праграмы ўвайшлі тэарэтычны і практычны курс. Разам з засваеннем тэхнічных прыёмаў, асноў кампазіцыі, тэорыі колеру, уведзена вывучэнне дысцыплін па традыцыйнай культуры беларусаў, знаёмства з міфалогіяй і сімволікай арнаментальных матываў. У наш час толькі ў горадзе Маладзечна выцінанка выкладаецца як асобны прадмет у прафесійнай навучальнай установе на адзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа імя Агінскага. І такі прыклад адзіны не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Асноўныя рысы выцінанкіМаладзечанская школа выцінанкі адметная:
Выкарыстоўваюцца спецыяльныя прыёмы выразання для стварэння тонавай плямы. Выцінанкі вылучаюцца высокай графічнай культурай, дызайнерскім падыходам. Майстры маладзечанскай школы абапіраюцца на набыткі культурнай нацыянальнай спадчыны, традыцыйныя беларускія арнаменты і сімвалы. Але ў той жа час кожны майстар школы мае сваю індывідуальную адметнасць і стылізацыю. Маладзечанская школа выцінанкі у наш часБылыя навучэнцы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раз’язджаюцца па сваіх рэгіёнах і працягваюць традыцыі школы. Многія з іх працуюць настаўнікамі дзіцячых школ мастацтваў, метадыстамі раённых цэнтраў рамёстваў, метадычных цэнтраў народнай творчасці. Некаторыя, працягнуўшы навучанне ў мастацкіх ВУЗах краіны, выкарыстоўваюць вобразы выцінанкі ў сваіх работах па дызайну аддзення, інтэр’ера, паліграфіі, керамічных вырабаў. Сёння ў горадзе Маладзечна працягваюць творчыя здабыткі Вікторыі Мікітаўны Чырвонцавай і з’яўляюцца асноўнымі носьбітамі традыцыі выкладчыкі аддзялення:
Арганізацыі, якія спрыяюць практыцы перадачы элементаАрганізацыі, якія спрыяюць практыцы мастацтва выцінанкі Маладзечанская школы:
Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыіВыцінанка - выразанне з паперы - папулярна не толькі сярод дарослых, але і выдатна падыходзіць для працы з дзецьмі, якія ахвотна фантазуюць з лісточкамі паперы і нажніцамі. Выцінанкі адкрываюць вялікія творчыя магчымасці. Бо з паперы можна выразаць шмат прыгожых і карысных рэчаў: віншавальныя паштоўкі, навагоднія маскі, сняжынкі, валянцінкі і многае іншае. У нашы дні шырокае распаўсюджванне атрымалі архітэктурныя формы, часта выразаюць культавыя храмы, цэрквы, а таксама тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя народным святам, мастацкім рамёствам, архітэктурным помнікам даўніны. Словам, сучасная беларуская выцінанка адрозніваецца сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на традыцыйныя народныя матывы. Маладзечанская выцінанка на сучасным этапе з’яўляецца ідэнтыфікатарам мясцовай культуры. Мастацтву выцінанкі характэрна эстэтычна-дэкаратыўная функцыя. Традыцыя аздаблення інтэр’ераў і вокнаў на святы з кожным годам усё больш распаўсюджваецца ў гарадскім асяродку. Няма ні воднай навучальнай ці адміністрацыйнай установы, ці жылога дома ў Маладзечна , дзе не ўбачыш на зімовыя святы ўпрыгожванні з выцінанак. Працы майстроў Маладзечанскай школы выцінанкі замаўляюць для аздаблення інтэр’еру і выкарыстоўваюць у карпаратыўнай паліграфічнай прадукцыі розныя арганізацыі і кампаніі. Важнай функцыяй з’яўляецца і рэсурс турыстычна-рэкрэацыйнага развіцця. Шматлікія госці горада наведваюць УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага», дзе знаходзіцца музей-фонд дыпломных работ аддзялення ДПМ, знаёмяцца з мноствам выцінанак, якія аздабляюць інтэр’еры каледжа. Мастацтва гэтага віда народнай творчасці выконвае выхаваўчую функцыю. Дзеці школьнага ўзросту знаёмяцца з выцінанкай на занятках выяўленчага мастацтва і гуртках устаноў дадатковай пазашкольнай адукацыі.
Пагрозы для існавання і перадачы элементаАдсутнасць у сучасным жыцці бытавой неабходнасці ў выкарыстанні выцінанкі, даступнасць разнастайных гатовых формаў упрыгожвання інтэр'еру, павелічэнне колькасці формаў правядзення вольнага часу для жыхароў горада.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia