Маладэрбетаўскі раён
Маладэрбетаўскі раён (руск.: Малодербе́товский райо́н, калм. Баһ Дөрвдә район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Маладэрбэтаўскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне. Самы паўночны раён Калмыкіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Малыя Дэрбеты. ГеаграфіяПлошча тэрыторыі раёна — 3 666 км². Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 192 км. Раён знаходзіцца на поўначы Калмыкіі, мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Валгаградскай вобласцю, на паўночным усходзе з Астраханскай вобласцю, на паўднёвым усходзе з Акцябрскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Сарпінскім раёнам, на поўдні з Кетчэнераўскім раёнам. Маладэрбетаўскі раён размешчаны ў зоне рэзка кантынентальнага клімату, у гарачым і ўмерана-гарачым падраёнах сухога агракліматычнага раёна, у зоне паўночнай паўпустыні, якая характарызуецца распаўсюджваннем саланцоў і светла-каштанавых саланцаватых комплексаў. Тэрыторыя Маладэрбетаўскага раёна ўключае дзве геамарфалагічныя часткі: Ергенінскае ўзвышша і Прыкаспійскую нізіну. Ергенінскае ўзвышша займае заходнюю частку раёна і ўяўляе сабой хвалістую раўніну, парэзаную бэлькамі і ярамі. Прыкаспійская нізіна з’яўляецца ў гэтай сваёй частцы Сарпінскай нізінай, што дае магчымасць выкарыстоўваць у раёне сенажаці ліманнага арашэння. Ля падножжа Ергеняў на Сарпінскай нізіне размясціліся азёры Барманцак, Алмацін, Унгун-Цярэчы, Ханата. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia