Прыкаспійская нізіна
Прыкаспійская нізіна — нізіна, знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне ў Расіі і Казахстане, атачае паўночную частку Каспійскага мора. Плошча нізіны — каля 200 тыс. км². На тэрыторыі нізіны знаходзіцца Астраханскі запаведнік. ГеаграфіяАсноўная частка нізіны — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўднёва-ўсходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай платформы. Вышыня над узроўнем мора да 149 м, паўднёвая частка нізіны ляжыць ніжэй за ўзровень мора (да −28 м). Паўночна-заходняя частка нізіны паміж Яргенінскім узвышшам, Кума-Маныцкай упадзінай і Волгай называецца Чорнымі землямі. Прыкаспійская нізіна ўяўляе сабой роўную паверхню, спадзіста нахіленую да мора, сярод якой паднімаюцца асобныя ўзвышшы — Індэрскія горы, Вялікае Багдо, Малое Багдо і іншыя. Прыкаспійскую нізіну аблямоўвае на поўначы — Агульны Сырт, на захадзе — Прыволжскае ўзвышша і Ергені, на ўсходзе — Перадуральскае плато і Усцюрт. Прыкаспійскую нізіну перасякаюць рэкі Урал, Волга, Церак, Кума і іншыя. Невялікія рэкі (Вялікі і Малы Узень, Уіл, Сагіз) летам перасыхаюць або распадаюцца на шэраг катлавін, утвараючы азёрныя разлівы — Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры. Шмат салёных азёр (Аралсор, Баскунчак, Эльтон і інш.) Паверхня нізіны складзена з гліністых і сугліністых, а паўднёвая частка — з пясчаных адкладаў. Характэрны Бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на захад ад ракі Волга. Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на поўдні і ўсходзе менш за 200 мм у год. Пераважаюць пустыні і паўпустыні. ГаспадаркаУ Волга-Ахтубінскай пойме развіта бахчаводства, садаводства, агародніцтва. Адбываецца здабыча нафты і газу (Урала-Эмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць кухонную соль. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia