Малакасосы (тэлесерыял)
«Малакасосы» (англ.: Skins) — брытанскі драматычны тэлесерыял пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя. Серыял створаны тэлесцэнарыстамі Браянам Элслі і яго сынам Джэймі Брытанам для Company Pictures.[2] Прэм'ера адбылася на канале E4 25 студзеня 2007 года.[3] Здымкі праходзяць у Брысталі, школьныя сцэны зняты ў Акадэміі Джона Кобата і Каледжы Філтана.[4] Увесь першы сезон стаў даступны на DVD 24 верасня 2007 года.[5] Музыку з серыяла таксама можна набыць на CD.[6] Другі сезон пачаўся 11 лютага 2008 года. Трэці сезон — 22 студзеня 2009 года. Чацвёрты сезон — 28 студзеня 2010 года. 5 жніўня 2010 года канал E4 абвясціў імёны новага акцёрскага складу пятага сезону тэлесерыяла.[7] Імёны персанажаў сталі вядомыя 12 снежня.[8] Прэм'ера пятага сезону адбылася 27 студзеня 2011 года.[9] СюжэтТэлесерыял распавядае пра жыццё групы падлеткаў 16-18 гадоў з Брысталя, якія наведваюць старэйшую школу. Кожная серыя раскрыняе сваю асобную тэму, якая адносіцца да аднаго з герояў, аднак, ёсць некалькі агульных сюжэтных ліній. Кожныя два сезоны акцёрскі склад цалкам змяняецца. У серыяле раскрыняюцца такія паняцці як дысфункцыянальная сям'я, псіхічныя расстройствы, сексуальная самаідэнтыфікацыя, смерць. ФільмУ Guardian 21 мая 2009 гады надрукавалі артыкул пра магчымы фільм па Skins. Па заяве Channel4 фільм цяпер на стадыі «папярэдніх перамоў». Channel4 ужо меў поспех у кіно з фільмам «Мільянер з трушчоб», у якім зняўся зорка першых сезонаў Skins Дэў Патэль. 27 мая 2010 года ў блогу Skins з'явілася пацверджанне Архівавана 30 мая 2010. здымак фільма. Здымкі пачнуцца ў верасні 2010 года, выпуск запланаваны на лета 2011 года. На гэты момант, удзел у фільме пацвердзілі Дэў Патэль, Нікалас Холт і Кая Скадэларыя. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia