Мільянер з трушчоб
«Мільяне́р з трушчо́б» (англ.: Slumdog Millionaire) — брытанскі драматычны фільм 2008 года рэжысёраў Дэні Бойла і Лаўлін Тандан. Сусветная прэм’ера адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Тэлурыдзе 30 жніўня 2008 года. Лаўрэат васьмі прэмій «Оскар» (у тым ліку за найлепшы фільм года) і чатырох прэмій «Залаты глобус». СюжэтДжамал Малік, 18-гадовы сірата з трушчобаў у Мумбаі, усяго за адзін крок ад перамогі ў тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» і выйгрышу 20 мільёнаў рупій. У перапынку гульні, яго арыштоўвае паліцыя па падазрэнні ў махлярстве. Адкуль юнак, які вырас на вуліцы, можа ведаць так шмат? На допыце ў паліцыі Джамал расказвае сумную гісторыю свайго жыцця: пра перажытыя прыгоды разам з братам, пра сутычкі з мясцовымі бандамі, пра сваё трагічнае каханне. Кожная частка асабістай гісторыі дзіўным чынам дала яму адказы на пытанні тэлевіктарыны. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia