Маластралкоўскі сельсавет
Маластралко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Стралкі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малыя Стралкі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён, з 5 красавіка 1936 года ў складзе Рагачоўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красніца. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікія Стралкі[1]. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзецкага (4 населеныя пункты: вёскі Вялікія Стралкі, Замокраўе, Каменка Стралкоўская і Малыя Стралкі) і Гадзілавіцкага (3 населеныя пункты: вёскі Княжынка, Красніца і Куставіца) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia