Малачай мізэрны

Малачай мізэрны

Агульны выгляд расліны, Францыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphorbia exigua L., (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28065
NCBI  756618
EOL  1144888
GRIN  t:16367
IPNI  346469-1
TPL  kew-79610

Малачай мізэрны[1][2][3] (Euphorbia exigua) — від кветкавых раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae). лац.: exigua — «маленькі»[4].

Апісанне

Гэта невялікі травяністы аднагадовы злёгку атрутны малачай, дасягае 25 см у вышыню. Мае стрыжневы корань і пераважна прамыя сцёблы. Лісце шэра-зялёнае, лінейнае, сядзячае, завостранае, шырынёй ад 1 да 4 мм. Малыя кветкі з чэрвеня да восені жоўта-зялёнага колеру. Плады 2 мм, капсулы — гладкія і не крылатыя, адкрываюцца з выбухам і так распаўсюджваецца насенне. Бледна-шэрае, алеістае насенне пакрыта дробнымі бародаўкамі.

Распаўсюджанне

Арэал: Паўночная Афрыка: Алжыр; Егіпет, Лівія; Марока; Туніс. Каўказ: Грузія. Заходняя Азія: Кіпр; Іран; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Расія — еўрапейская частка; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхаславакія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Швейцарыя; Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Індыя; Балгарыя; краіны былой Югаславіі; Грэцыя; Італія, Мальта, Румынія; Францыя; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія. Таксама культывуецца.

Расце ў адкрытых раёнах з кустамі, палях, садах, на звалках. Лепш за ўсё расце на вільготных да умерана сухіх, ад вапнавых і ўрадлівых, гліністых і нават камяністых суглінкавых глебах.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya