Пярэдняя Азія
Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова). ![]() Геалагічная будоваБольшая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі. Прыродныя характарыстыкіАгульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей. Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны. Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора). Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога). Сучасны палітычны падзелВарта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [3] У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:
На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету: А таксама непрызнаная дзяржава: Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia