Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,2 м. Аб'ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 38,2 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—20 м, на поўначы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночныя берагі сплавінныя. Дно пясчанае ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м. Астатнюю частку дна ўкрывае гліністы іл. Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі. Ручаямі возера злучаецца з азёрамі Ясна і Вялікая Бароніца.
Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)