Малая базіліка

Сумёт герба малой базілікі

Малая базіліка (лац.: Basilica minor) — ганаровае званне, якое прысвойваецца Папам Рымскім касцёлам выбітнай гістарычнай каштоўнасці, якія з’яўляюцца месцам літургічнага і пастырскага паломніцтва.

Паводле звестак на 2017 год 1753 касцёлаў ва ўсім свеце, першым чынам саборы і паломніцкія цэрквы, носяць тытул «малой базілікі». З іх 571 знаходзяцца ў Італіі[1].

У Беларусі ганаровы статус прысвоены тром храмам: касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў) у Будславе, кафедральнаму касцёлу Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і кафедральнаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску[2]. Ва Украіне ганаровы статус носяць два храмы — Лацінскі кафедральны сабор у Львове і Базіліка Уздвіжання Пачэснага Крыжа ў Чарнаўцах[3]. Адзіная малая базіліка ў Расіі — базіліка Святой Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу[4].

Зноскі

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya