Малдаўская ДРЭС

Малдаўская ДРЭС
Краіна  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
Месцазнаходжанне Днястроўск
Уласнік Інтэр РАА
Увод у эксплуатацыю 1964
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 2520 Мвт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ, вугаль, мазут
Колькасць энергаблокаў 12
Іншая інфармацыя
Сайт moldgres.com
На карце
Малдаўская ДРЭС (Малдова)
Малдаўская ДРЭС
Малдаўская ДРЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малдаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя — буйная цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Днястроўск у Прыднястроўі на беразе Кучурганскага лімана. Запушчана ў эксплуатацыю 26 верасня 1964 года. Да распаду СССР рэгіён вырабляў значную колькасць электраэнергіі, экспартуючы яе ў Румынію, Балгарыю і іншыя краіны. Агульная магутнасць станцыі складае 2520 МВт. Станцыя мае магчымасць вырабляць электраэнергію з выкарыстаннем прыроднага газу, вугалю і мазуту.

Гісторыя

У 2005 годзе ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» было прыватызавана і потым увайшло ў склад расійскай групы Інтэр РАА ЕЭС. Трэба адзначыць, што ўрад Малдовы «не гарантуе права ўласнасці на аб’екты, размешчаныя ў населеных пунктах левабярэжжа Днястра і ў горадзе Бендэры, прыватызаваныя без узгаднення ва ўсталяваным парадку з Урадам»[1].

З 2009 года ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» з’яўляецца асноўным пастаўшчыком электраэнергіі ў Малдову, забяспечваючы каля паловы яе патрэб.

Нягледзячы на рэзкае падзенне выпрацоўкі электраэнергіі з савецкіх часоў і праблемы з пастаўкамі ў Прыднястроўе энерганосьбітаў для ДРЭС, цяперашні ўладальнік аднавіў экспарт электраэнергіі ў Румынію і плануе нарошчваць аб’ёмы вытворчасці[2].

У пачатку 2013 года падаражэў прыродны газ, і электрастанцыя змушана была перайсці на таннейшы энерганосьбіт — каменны вугаль. У выніку ўстрывожыліся жыхары паўднёвых раёнаў Прыднястроўя з-за таксічных прадуктаў гарэння, якія з’явіліся ў атмасферы. Аграрнікі і ўладальнікі прысядзібных пляцовак выказалі боязь, што будзе нанесеная непапраўная шкода сельскагаспадарчым дрэвам і раслінам, з-за чаго можа зменшыцца ўрадлівасць глебы і ўраджайнасць[3].

У сакавіку 2013 года Малдаўская ДРЭС прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Румынію. Спыненне паставак электраэнергіі ў Румынію не адбілася сур’ёзна на МДРЭС, бо экспарт складаў парадку 400 млн кВт*гадз у год, што складае менш за 10 % аб’ёмаў продажаў электрастанцыі[4].

Малдаўская ДРЭС на сённяшні дзень з’яўляецца адным з трох найбуйнейшых прыднястроўскіх экспарцёраў[5]. На станцыі працуе 2800 чалавек, пры агульнай колькасці насельніцтва горада Днястроўск парадку 12 тысяч. Сярэдняя заработная плата супрацоўнікаў складае парадку 420—470 долараў[6].

У нумізматыцы

15 ліпеня 2014 года Прыднястроўскім рэспубліканскім банкам была выпушчана памятная срэбная манета вартасцю 10 рублёў з серыі пра прамысловасць Прыднястроўя — «50 гадоў Малдаўскай ДРЭС», тыраж склаў 180 асобнікаў[7].

Зноскі

  1. Cu privire la privatizare. Legea Republicii Moldova Nr. 627-XII din 4 iulie 1991, Articolul 23 (рум.)
  2. Румыния намерена увеличить импорт электроэнергии из Приднестровья Архівавана 25 кастрычніка 2008., «Новый Регион»
  3. "Молдавская ГРЭС и экология"(руск.). 2013-03-14. Праверана 2013-03-15.
  4. "Молдавская ГРЭС прекратила поставки электроэнергии в Румынию"(руск.). 2013-03-14. Архівавана з арыгінала 13 красавіка 2013. Праверана 2013-03-15.
  5. Сергей Вулпе (2013-03-11). "Молдавская ГРЭС в начале марта прекратила экспорт электроэнергии в Румынию"(руск.). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2013. Праверана 2013-03-15.
  6. Ирина Устименко. "В СРАВНЕНИИ С ПРИВАТИЗАЦИОННЫМ 2005 ГОДОМ, УРОВЕНЬ ВЫРАБОТКИ НА «МОЛДАВСКОЙ ГРЭС» ВОЗРОС В 2-3 РАЗА"(руск.). Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2013. Праверана 2013-03-15.
  7. "ПРБ ввел в обращение памятную монету «50 лет Молдавской ГРЭС»". point.md. 2014-07-15. Праверана 2014-08-27.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya