Маленькі крыжаносец
«Маленькі крыжаносец»[4] або «Крыжачок» (чэшск.: Křižáček) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Вацлава Кадрнкі . Сумесная вытворчасць Чэхіі, Славакіі, Італіі[5]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4]. СюжэтРыцар Боржак адпраўляецца на пошукі сына. Маленькі Ян ўцёк з дому — ён паверыў, што ў дзяцей ёсць свяшчэнная місія на Святой Зямлі, і цяпер ён хоча паўдзельнічаць у крыжовым паходзе. Бацька дарэмна спрабуе адшукаць уцекача. Вандруючы па свеце, Боржак пастаянна сустракае людзей, якія сцвярджаюць, што бачылі хлопчыка. Але дзіця застаецца па-ранейшаму няўлоўным…[4] Акцёрскі складУзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia