Малыя Карпаты![]() Малыя Карпаты (славацк.: Malé Karpaty) — частка Заходніх Карпатаў у Славакіі. Працягнуліся ад Новага Места-па-над-Вагам да Браціславы. Найвышэйшы пункт — гара Зарубы, 768 м над узроўнем мора, знаходзіцца паблізу вёскі Смоленіцэ. У 1976 годзе Малыя Карпаты ўзяты пад абарону дзяржавы як ландшафтны запаведнік, які ахапіў тэрыторыю ў 646,1 км². Частка Малых Карпатаў знаходзіцца таксама ў Аўстрыі, гэта Хундсхаймер Берге з найвышэйшым пунктам Хундсхаймер Берг, 480 м. У Малых Карпатах ёсць цікавыя пячоры. Пячора Дрыны дасягае даўжыні 680 м, а Дзерава Скала захавала сведчанні пра жыццё тут чалавека разумнага ў эпоху неаліту. Малыя Карпаты пакрыты ў асноўным змешаным лесам, які складаецца з буку, ясеня, клёна і ліпы. Флора Малых Карпат даволі разнастайная, тры віды раслін сустракаюцца на тэрыторыі Славакіі толькі ў Малых Карпатах. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia