Малы чырвоны чарвяк
Малы чырвоны чарвяк, або Малы выпаўзак — від дажджавых чарвей сямейства Lumbricidae[1] Апісанне![]() Малы чырвоны чарвяк бывае даўжынёй ад 60 да 150 мм, шырынёй ад 4 да 6 мм і мае прыкладна 100 сегментаў. Клітэлюм з 26-га па 32-і сегмент. Афарбоўка цела чырвона-карычневая, ад чырвонага да чырвона-фіялетавага колеру, на канцы цела бялейшая. Першапачаткова радзімай з’яўляецца Еўропа, аднак дзякуючы чалавеку жывёла распаўсюдзілася па ўсім свеце. Спосаб жыццяЯк і Eisenia foetida, малы выпаўзак можа пераварваць яшчэ адносна нераскладзены арганічны матэрыял расліннага паходжання і таму трымаецца ля паверхні зямлі пад лісцем або іншымі адкідамі. У адрозненне ад Eisenia foetida, ён можа будаваць праходы ў зямлі, а таксама прасоўвацца наперад у больш глыбокія пласты. Часта яго можна знайсці ў прыкаранёвай вобласці (рызасфера) раслін. Упадабаная велічыня pH складае ад 3,0 да 7,7. Малы чырвоны чарвяк адносна марозаўстойлівы. У яго, гэтак жа як і ў іншых відаў роду Lumbricus, маецца высокая патрэба ў кальцыі, таму ён аддае перавагу багатым вапнай глебам або адходам. ЗначэннеМалы чырвоны чарвяк быў інтрадукаваны ў Канаду, Злучаныя Штаты, Чылі і Аўстралію. Від мае там нязначнае эканамічнае значэнне. Ён выкарыстоўваецца ў якасці прынады рыбаловамі, асабліва ў Паўночнай Амерыцы. Нявыкарыстаныя чарвякі вытрасаюцца звычайна на зямлю і могуць такім чынам шырока распаўсюджвацца, таму асабліва вялікія папуляцыі можна выявіць паблізу азёр у Паўночнай Амерыцы. Малы выпаўзак як «перапрацоўшчык» глебы спрыяе ўрадлівасці сельскагаспадарчых плошчаў. У Інданезіі і Кітаі, разам з іншымі відамі чарвякоў, малога выпаўзка вырошчваюць і перапрацоўваюць у бялковы парашок і затым прадаюць у якасці біялагічна актыўнай дабаўкі або лекаў. З'яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі круглых чарвей сямейства метастрангіліды (Metastrongylidae)[2][3][4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia