Мальва лясная
Ма́льва лясная[1][2] (Malva sylvestris) — расліна сямейства Мальвавыя (Malvaceae), від роду Мальва (Malva). НазваМальва лясная, мальва[3], рожа лясная[4], мальва маўрытанская[5] Біялагічнае апісанне
Гэта двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—120 см. Сцябло прамое, у асноўным галінастае, звычайна пакрытае рассеянымі валасінкамі. Лісце на доўгіх хвосціках, па краях гародчата-зубчастае, з круглявымі пяці—сямілопасцевымі пласцінкамі. Прылісткі ланцэтападобныя, бледна-зялёныя, па краях доўгарасніцавыя[6]. Кветак звычайна некалькі (часам адна). Яны знаходзяцца ў пазухах лісця. Подчашша складаецца з даўгавата-авальных лісточкаў, па краях расніцавых. Чашачка амаль да сярэдзіны падзелена на трохкутныя долі, паблізу некалькі пладоў разрастаецца. Вяночак ружовага колеру. Ён у 3-4 разы больш чашачкі, пялёсткі даўжынёй да 2,5 см, зваротнаяйкападобныя, глыбокавыемкавыя. Формула кветкі: [7]. Плады састаўныя, складаюцца з 10—13 голых, на спінках сеткава-маршчыністых плодзікаў. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна расце ў лясах і светлых парках, часам як пустазелле. Арэал віду ўключае ў сябе паўднёвую палову Еўрапейскай часткі Расіі, Крым, Каўказ, Сярэднюю Азію, Заходнюю Еўропу, Паўночную Афрыку, Малую Азію, Паўднёва-Заходнюю Індыю. ВыкарыстаннеГэта расліна культывавалася з глыбокай старажытнасці егіпцянамі, грэкамі і рымлянамі. На Каўказе яе да гэтага часу ўжываюць у ежу. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia