Мальва пагрэбаваная
Мальва пагрэбаваная[1] (Malva neglecta) — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae). НазваМальва пагрэбаваная, пацёркі, шалежкі[2][3], прасты сляз, сляз, слясь, шалежкі, шэляг[4], перапечкі, праскуркі, свіная рэпа[5][6][7] РаспаўсюджаннеРасце ў Еўразіі ў абласцях субтрапічнага і ўмеранага клімату. Інвазійны від у Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу глебам, багатым на азоцістыя рэчывы. Расце на выганах і сярод рэдкіх кустоў, уздоўж дарог, у садах і гародах. Батанічная апісаннеАднагадовая расліна, 10—40 см вышынёй, месцамі пакрытая валасінкамі. Сцябло прамое або прыпаднятае, разгалінаванае. Лісце з доўгімі чарашкамі, круглявае, часткова 5—7-лопасцевае, пільчатае. Неапушанае зверху, знізу, з валасінкамі і залозкамі. Прылісткі яйкападобныя. Кветкі развіваюцца ў пазухах лісця. Вяночак у 2 разы даўжэй за чашачку, ружова-белы, пялёсткі злёгку выемчатыя. Цвіце з мая па верасень. Плод — дыскападобная скрыначка, 6—7 мм у дыяметры, з кароткім слупком. Гаспадарчае значэнне і прымяненнеЛекавая расліна. У народнай медыцыне ўжываецца пры катарах верхніх дыхальных шляхоў і страўнікавых захворваннях. КласіфікацыяТаксанамія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia