Малітва Гасподняя![]() Малітва Гасподняя, Малітва Панская (або «Ойча наш») з’яўляецца цэнтральнай малітвай у хрысціянстве. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос даў яе сваім вучням, калі яны прасілі Яго навучыць іх малітве. У Новым Запавеце Бібліі, малітва з’яўляецца ў дзвюх формах: у Евангеллі ад Мацвея ў рамках дыскурсу пра паказную праведнасць у Нагорнай пропаведзі; і ў Евангеллі ад Лукі, у якім запісваюцца Ісус, да якога падышоў «адзін з яго вучняў» з просьбай навучыць іх «маліцца, як Ян навучыў вучняў сваіх.» Літургічная форма![]() Літургічнай формай лічыцца малітва паводле Евангелля ад Мацвея.
У перакладзе Васіля ЦяпінскагаПершы беларускі пераклад малітвы выканаў Васіль Цяпінскі паводле тэксту Евангелля ад Мацвея:
У перакладзе Васіля Сёмухі«Ойча наш» паводле Евангелля ад МацвеяОйча наш, Які ёсць на нябёсах! Хай свяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая як на небе, так на зямлі; хлеб наш надзённы дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі; і не дапусьці нас да спакусы, але ратуй нас ад ліхога; бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амін.[4] «Ойча наш» паводле Евангелля ад ЛукіОйча наш, Які ісць ў нябёсах! хай свяціцца імя Тваё; хай прыйдзе Царства Тваё; хай будзе воля Твая і на зямлі, як на небе; хлеб наш надзённы давай нам на кожны дзень; і даруй нам грахі нашыя, як і мы даруем кожнаму вінаватаму перад намі; і не дапусьці нас у спакусу, але ратуй нас ад ліхога.[5] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia