МамонічыМамо́нічы — род купцоў, друкароў і грамадскіх дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага. У доме Мамонічаў у Вільні ў 1574—1623 гадах працавала заснаваная на іх сродкі друкарня, дзе за гэты час выйшла ад 80 да 100 кніг. Род![]() У сям’і Івана Мамоніча было тры сыны — Багдан, Кузьма і Лука[1]. Багдан займаўся купецкай справай, Кузьма і Лука (Лукаш) працяглы час займаліся выдавецкай дзейнасцю. У 1582 годзе Лука Мамоніч атрымаў прывілей на войтаўства[2]. Кузьма меў сына Льва, таксама друкара, які працаваў з бацькам і дзядзькам. У 1577, 1583, 1595 і 1601 гадах Кузьма займаў пасаду віленскага бурмістра[1]. Мамонічы мелі ўласны «папяровы млын» у мястэчку Павільна паблізу Вільні[3]. ДрукарняУ маі 1574 года ў доме Мамонічаў арганізавана друкарня Пётра Мсціслаўца. Матэрыяльна справе Мсціслаўца дапамагалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасць Мсціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася[2]. У 1575—1576 гадах былі выдадзеныя «Евангелле напрастольнае», «Псалтыр» і «Часовник». Выданні былі багата аздобленыя, надрукаваны на добрай паперы, буйным шрыфтам, з арнаментам і гравюрамі, упрыгожаныя ягадамі, лопнулымі гранатавымі яблыкамі, шышкамі, выгнутымі сцёбламі[2]. Неўзабаве між Мсціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Пётр Мсціславец звярнуўся ў суд, яму было прысуджана ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьме Мамонічу — выдадзеныя кнігі. Дзейнасць друкарні аднавілася ў 1583 годзе пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, яго брата Лукі і сына Льва. Магчыма, з імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх[2]. Кароль Стэфан Баторый 13 сакавіка 1586 года выдаў Мамонічам прывілей на друкаванне і продаж славянскіх кніг (пацверджаны 16 красавіка 1590 года)[1]. Да падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных брацтваў, брацкіх школ, цэркваў, простых мяшчан. З XVII ст. друкарня забяспечвала патрэбы выключна ўніятаў[2]. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выхадных звестках выданняў з’явілася ў 1609 годзе. Адсутнасць кніг для праваслаўных сведчыць пра адхіленне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад спраў і пераходу кіраваннем у рукі Лявона[2]. Па смерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 года Лявон атрымаў у спадчыну друкарню[3]. Усе выданні вылучаюцца добрым мастацкім аздабленнем, выкарыстаннем свецкіх гравюр. Мастак і гравёр Грынь Івановіч (вучань Івана Федаровіча) стварыў для друкарні курсіўныя шрыфты. Да 1623 года выдадзена каля 85 выданняў (паводле іншых звестак 115[1]) на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia