Мангольскае заваяванне Бірмы
Мангольскае заваяванне Бірмы — адбылося ў другой палове XIII стагоддзя і ўключала ў сябе некалькі ўварванняў войскаў Мангольскай імперыі ў царства Паган. ПерадгісторыяНа тэрыторыі сучаснай кітайскай правінцыі Юньнань знаходзілася дзяржава Далі, асноўным насельніцтвам якой былі тайцы. З-за пранікнення кітайцаў на поўдзень тайцам прыйшлося міграваць на паўвостраў Індакітай. У сярэдзіне VIII стагоддзя яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай М’янмы і падпарадкавалі сабе мясцовыя плямёны п’ю і выціснулі монаў. У XI стагоддзі там было заснавана царства Баган (Паган). У выніку заваявання Кітая, дзе ўсталявалася дынастыя Юань, манголы ў 1253—1254 гадах разграмілі і дзяржаву Далі , што паскорыла перасяленне тайцаў на паўвостраў і адкрыла туды дарогу заваёўнікам. Першыя сутыкненніНеўзабаве пасля абвяшчэння ў 1271 годзе імперыі Юань хан Хубілай праз кіраўніка правінцыі Юньнань адправіў да кіраўніка царства Паган Наратыхапатэ паслоў, якія запатрабавалі ўключэння Пагана ў склад уладанняў імперыі Юань. Кіраўнік Пагана павінен быў з дарамі асабіста прыбыць у Ханбалык. Наратыхапатэ ўхіліўся ад гэтага візіту, выклікаўшы абурэнне кіруючых колаў імперыі. У 1273 годзе ў Паган прыбыла місія, якая прывезла ліст Хубілая паганскаму кіраўніку з напамінам пра падпарадкаванне імператару і пагрозай вайны ў выпадку адмовы. М’янманскія крыніцы і кітайская дынастыйная хроніка «Юань шы» сцвярджаюць, што кіраўнік Пагана пакараў смерцю паслоў. У 1276 годзе пала кітайская імперыя Паўднёвая Сун , што вызваліла для ваенных дзеянняў вялікія масы мангольскіх войскаў. Увесну 1277 года войскі імперыі Юань пад камандаваннем намесніка Юньнані Хуту ўварваліся ў межы Пагана; у гэтым паходзе прыняў удзел Марка Пола. Шасцідзесяцітысячная м’янманская армія сустрэлася з конніцай манголаў і атрадам ўзброенай лукамі гвардыі ў бітве пры Нгазаунджане, маляўніча апісанай знакамітым венецыянцам са слоў відавочцы. Слановая кавалерыя — галоўная ўдарная сіла м’янманскай арміі-трапіла ў пастку, і бітва была прайграна. У канцы 1277 года манголы распачалі новы паход на Паган з Юньнані пад падставай дапамогі аднаму з горных плямёнаў. Была захоплена моцная крэпасць Каунсін на яго паўночна-ўсходняй мяжы, а таксама горад Бама. Разрабаваўшы гэты цэнтр караваннага гандлю, манголы неўзабаве сышлі на тэрыторыю Юньнані. Разгром Паганскага царстваУ 1285 годзе манголы пацярпелі паражэнне ў В’етнаме . Збіраючы сілы для новага наступу на Дайв’ет, Хубілай не даў у 1287 годзе дазволу на вайну з Паганам. Кіраўнік правінцыі Юньнань быў вымушаны весці баявыя дзеянні супраць Пагана на свой страх і рызыку. Есу Цімуру ўдалося ўзяць сталіцу краіны і акупаваць тэрыторыю аж да Прома. Паган з яго храмамі і манастырамі, пагадамі і палацамі быў разбураны і адданы агню. На тэрыторыі, захопленай манголамі, была створана адміністрацыйная адзінка Мяньчжун, неўзабаве ператвораная ў залежную ад Юань дзяржаву. На трон у Пагане ў 1289 годзе быў пасаджаны васальны кіраўнік Чосва, і быў усталяваны памер штогадовай даніны. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia