Мантэкрыста
Мантэкрыста (італ.: Isola di Montecristo, у перакладзе з італьянскай «Гара Хрыста») — востраў у Міжземным моры, уваходзіць у склад Тасканскага архіпелага. Плошча - усяго 12 км ², але ён з'яўляецца адным з самых вядомых астравоў Міжземнага мора, галоўным чынам, дзякуючы раману А. Дзюма "Граф Монтэ-Крыста". Мантэкрыста быў вядомы яшчэ ў часы плаванняў фінікійцаў, але засяленне пачалося з XI стагоддзя, калі на востраве быў пабудаваны манастыр. У XVI стагоддзі адбыўся напад піратаў, і да канца XIX стагоддзя востраў служыў прыстанкам піратаў і кантрабандыстаў. У наш час востраў абвешчаны запаведнікам, доступ туды строга абмежаваны. Толькі нешматлікія групы турыстаў і навуковых работнікаў наведваюць востраў. На востраве пастаянна пражывае толькі сям'я наглядчыка. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia