Мануэль Адрыя
Мануэль Артура Адры́я Амарэці (ісп.: José Manuel Arturo Odría Amoretti; 26 лістапада 1896, Тарма — 18 лютага 1974, Ліма) — перуанскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Перу з 29 кастрычніка 1948 па 28 траўня 1950 і з 28 ліпеня 1950 па 28 ліпеня 1956 года. БіяграфіяАдрыя нарадзіўся ў горадзе Тарма 26 лістапада 1897 года. У 1915 годзе скончыў Ваенную Акадэмію і паступіў на службу ва ўзброеныя сілы Перу. Удзельнічаў у вайне з Эквадорам у званні падпалкоўніка, неўзабаве пасля вайны Адрыя атрымаў званне генерала. У 1945 годзе, пры падтрымцы АПРА, да ўлады прыйшоў Хасэ Бустамантэ і Рывера, у якога неўзабаве здарыўся сур’ёзны канфлікт з лідарам АПРА Віктарам Ая дэ ла Торэ. Бустамантэ прызначыў Мануэля Адрыя на пасаду міністра паліцыі, бо ён быў адным з галоўных супернікаў гэтай арганізацыі. У кастрычніку 1948 года частка ваенна-марскіх афіцэраў і маракоў забілі вышэйшых афіцэраў і захапілі пяць ваенных караблёў, пасля чаго высадзіліся на бераг і захапілі ваенна-марское вучылішча, склады са зброяй, а таксама Крэпасць караля Філіпа. Пасля таго як лаяльныя прэзідэнту войскі падавілі паўстанне, Хасэ Бустамантэ істотна абмежаваў грамадзянскія правы. У арганізацыі паўстання Бустамантэ абвінаваціў АПРА, па ягоным указанні ўрадавыя войскі занялі штаб гэтай арганізацыі, захапілі маёмасць і газеты, якія належалі АПРА, таксама былі арыштаваныя некалькі лідараў арганізацыі. Гэтыя крокі аказаліся недастатковымі, многія вайскоўцы заставаліся незадаволенымі прэзідэнтам і патрабавалі поўнай забароны АПРА, але прэзідэнт Бустамантэ на гэта не пайшоў, і 29 кастрычніка 1948 года Мануэль Адрыя арганізаваў дзяржаўны пераварот, у выніку якога прыйшоў да ўлады. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia