Альянта Умала
Альянта Мойсэс Умала Таса (ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso; нар. 26 чэрвеня 1962) — перуанскі вайсковец і палітык, Прэзідэнт Перу (2011—2016). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Належыць да індзейцаў кечуа. Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5 % галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76 % галасоў у першым туры і 51,54 % — у другім. Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі. З 2017 года вялося расследаванне справы аб карупцыі ў дачыненні да яго, суд пачаўся ў 2022 годзе. 16 красавіка 2025 года Альянта Умала прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі[3]. Крыніцы
Спасылкі
СпасылкіВідэа цырымоніі інаўгурацыі Альянта Умалы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia