Мануэль Альмунія
Мануэль Альмунія Рывера (ісп.: Manuel Almunia Rivero; 19 мая 1977, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступленням за англійскі клуб «Арсенал». Кар’ераМануэль пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплона, выступаючы за фарм-клуб каманды «Асасуна», але за асноўную каманду не гуляў. Затым адзін сезон Мануэль правёў на правах арэнды ў клубе трэцяга дывізіёна «Картахена», а ўлетку 2000 года падпісаў кантракт з клубам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёна. Летам 2001 года перайшоў у «Сельту», якая на той момант была адной з вядучых каманд Прымеры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сезоны Мануэль правёў у арэндзе ў клубах, як «Эйбар», «Рэкрэатыва» і «Альбасетэ». 14 ліпеня 2004 падпісаў кантракт з «Арсеналам». Дэбютаваў за клуб 27 кастрычніка таго ж года ў гульні Кубка Лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сезон правёў усе гульні за «Арсенал» у Кубку Лігі. У пачатку сезону 2007/08 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана. З 2010 года польскі брамнік Войцех Шчэнсны стаў выцясняць Альмунію з асноўнага складу. 30 верасня 2011 года Альмунія быў аддадзены ў кароткатэрміновую арэнду «Вест Хэм Юнайтэд», асноўны брамнік якога Роберт Грын атрымаў траўму. У канцы кастрычніка, пасля аднаўлення Грына, вярнуўся ў «Арсенал». Па заканчэнні сезону 2011/2012 Альмунія пакінуў «Арсенал» у стане свабоднага агента, і неўзабаве стаў іграком клуба «Уотфард», за які гуляў на працягу двух сезонаў. Улетку 2014 планаваўся пераход Альмуніі ў «Кальяры», але з-за медыцынскіх праблем ён быў вымушаны завяршыць кар’еру. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia