Маракайба (горад)
Марака́йба (ісп.: Maracaibo) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца штата Сулія. Насельніцтва — 1,2 млн чал. (2001), другі паводле колькасці насельніцтва (пасля Каракаса) горад краіны. Горад размешчаны на заходнім беразе вузкага праліва, што злучае Венесуэльскі заліў Карыбскага мора з возерам Маракайба. Марскі порт. З супрацьлеглым берагам праліва злучаны мостам. ГісторыяЗаснаваны ў 1529 годзе нямецкімі каланістамі як Ной-Нюрнберг (ням.: Neu Nürnberg, «Новы Нюрнберг»), але неўзабаве пакінуты. Паўторна заснаваны 20 студзеня 1571 года капітанам Алонса Пачэка пад назвай Нуэва-Самора (Nueva Zamora), па заканчэнні трохгадовых войнаў з мясцовымі індзейцамі Сапарас, Кірыкірыс, Алілес і Тоас. Да XVII стагоддзя — важны каланіяльны порт, пасля некалькіх нападаў піратаў страціў сваё значэнне. Пасля адкрыцця радовішчаў нафты ў 1917 годзе горад пачаў актыўна развівацца. ЭканомікаНайбуйнейшы ў Венесуэле нафтаперапрацоўчы цэнтр, нафтаналіўны порт. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю і харчовых тавараў. Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia