Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна
Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна (нар. у 1983 годзе) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук. Біяграфічныя звесткіСкончыла ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Французская мова», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2006 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы)». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі», якую і скончыла ў 2016 годзе, атрымаўшы навуковую кваліфікацыю даследчыка ў галіне педагагічных навук. Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасцям «Тэорыя і методыка прафесійнай адукацыі» абараніла 15 лістапада 2016 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Фарміраванне каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў». Навуковы кіраўнік - Анатоль Пятровіч Сманцэр. З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры педагогікі, псіхалогіі і методыкі навучання гісторыка-філалагічнага факультэта. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя даследаванні скіраваны на навукова-тэарэтычнае абгрунтаванне і выяўленне педагагічных умоў фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў. Яна абгрунтавала сутнасць каштоўнасных адносін студэнтаў да прафесійнай педагагічнай дзейнасці; распрацавала дыягнастычны інструментарый сфарміраванасці кампанентаў каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў; распрацавала і ўкараніла ў практыку ВНУ мадэль фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і эксперыментальна праверыла яе эфектыўнасць; вызначыла комплекс педагагічных умоў, якія ўплываюць на эфектыўнасць мадэлі фарміравання каштоўнасных адносін да прафесійнай дзейнасці ў будучых настаўнікаў і інш. БібліяграфіяВыбраныя навуковыя артыкулы
Вучэбна-метадычныя выданні
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia