Анатоль Пятровіч Сманцэр
Анатоль Пятровіч Сманцэр (4 мая 1933 — 14 студзеня 2020[1]) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1995), Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1998), Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя Я. А. Каменскага (2004)[2][3]. Ганаровы прафесар Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога[4]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Лабачыха (Барысаўскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1960 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Да 1964 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школе ў вёсцы Зачысце. З 1964 года А. П. Сманцэр у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1964—1966 гадах выкладчык матэматыкі падрыхтоўчага факультэта, у 1966—1976 гадах старшы выкладчык. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функции школьных учебных задач в условиях научной революции»[3]. У 1978—1992 гадах дацэнт, з 1992 года — прафесар, у 1994—1999 гадах — загадчык кафедры педагогікі. З 1999 па 2001 год А. П. Сманцэр на пасадзе кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[3]. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар больш за 214 навуковых прац па праблемах навучання і выхавання моладзі, падрыхтоўкі і развіцця творчага патэнцыялу настаўнікаў, гуманізацыі школьнай матэматычнай адукацыі і адукацыі ў вышэйшых навучальных установах, пераемнасці ў адукацыі і інш. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў і адзін з аўтараў канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі[5]. Сярод апублікаванага:
Намеснік старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1996—2000), член Савета па абароне доктарскіх дысертацый (2000—2003), намеснік старшыні Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (2000—2003), член дысертацыйнага савета ў Смаленскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1997—2003), Член Прэзідыума Педагагічнага таварыства Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia