Маргарыта Рыгораўна Махнёва
Маргарыта Рыгораўна Махнёва (нар. 13 лютага 1992, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск). Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) [1]. 11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia