Марка ГДР Mark der DDR
|
[[Выява:|245px|100 марак]]
|
|
1 марка 1982 года
|
|
Код ISO 4217
|
DDM
|
Эмітэнт
|
ГДР
|
Уведзена
|
1948 год
|
Замяніла
|
Рэйхсмарка Рэнтная марка Марка Саюзнага ваеннага камандавання
|
Вынята
|
1990 год
|
Заменена на
|
Нямецкая марка
|
Складалася з
|
100 Пфеніг
|
Абрэвіятура
|
DDM
|
Манеты
|
1, 5, 10, 20, 50 пфенігаў 1, 2, 5, 10, 20 марак
|
Банкноты
|
5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 марак
|
|
Цэнтральны банк
|
Дзяржаўны банк ГДР
|
Абменны курс
|
1 рэйхсмарка
|
= 1 DDM[1] DDM
|
1 DEM
|
= 1—3 DDM DDM
|
Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.
Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года.
Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:
- Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банка (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 года па 31 ліпеня 1964 года.
- Марка Нямецкага эмісійнага банка (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 года па 31 снежня 1967 года.
- Марка (Mark, M) Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (Марка ГДР) — з 1 студзеня 1968 года па 30 чэрвеня 1990 года.
У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).
Зноскі
- ↑ У межах 70 рэйхсмарак, якая перавышае суму па курсе 10: 1 Ссылка(недаступная спасылка)
Літаратура
- Бутаков Д.Д., Золотаренко Е.Д., Рыбалко Г.П. Валюты стран мира: Справочник / Под ред. С. М. Борисова, Г. П. Рыбалко, О. В. Можайскова. — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 383 с.
- Нумизматический словарь / [Автор: Зварич В.В.]. — 4-е изд.. — Львов: Высшая школа, 1980.
- Cuhaj G.S. Standard Catalog of World Paper Money. General Issues 1961—Present. — 17-е изд. — Iola: Krause Publications, 2011. — 1112 с. — ISBN 978-1-4402-1584-1.
Спасылкі