Маркел Сцяпанавіч Савіцкі
Маркел Сцяпанавіч Саві́цкі (19 чэрвеня 1898, вёска Расасна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 1975) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1963). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Расасна (сучасны аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1924) і да 1935 г. працаваў у навукова-даследчых установах Беларусі. У 1963—1974 гг. загадчык, прафесар кафедры раслінаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 120 навуковых прац па агратэхніцы збожжавых культур. Прапанаваў структурную формулу ўраджайнасці палявых культур, распрацаваў методыку норм высеву збожжавых культур па аптымальным сцебластоі. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны» (1966), пяццю медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА. Асноўныя публікацыі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia