Расасна
Раса́сна[1] (трансліт.: Rasasna, руск.: Росасно) — аграгарадок (былая вёска) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавета. Геаграфічнае становішчаАграгарадок знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, на правым беразе ракі Дняпро пры ўпадзенні ракі Расасенкі. ГісторыяРасасна вядома з 16 стагоддзя як уладанне Глябовічаў у Аршанскім павеце ВКЛ. З 1772 года мястэчка Аршанскага, пазней Горацкага паветаў Магілёўскай губерні. У 1897 годзе ў мястэчку 167 двароў, 1023 жыхары. Дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, 2 царквы, яўрэйскі малітвенны дом, багадзельня, млын, 3 кузні, 7 крам, карчма. Праводзіліся кірмашы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года захопнікі спалілі вёску і загубілі 343 яе жыхары. З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ў складзе Баброўскага (Маласавінскага) сельсавета, з 12 мая 1959 года па 16 верасня 1960 года — у складзе Бельскага сельсавета[2][3], з 16 верасня 1960 года — у складзе Маласавінскага сельсавета Дубровенскага раёна, у 1962—1965 гадах Аршанскага раёна. ТранспартАграгарадок аўтобуснымі маршрутамі звязаны з раённым цэнтрам Дуброўна. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Асінаўка (за 25 км). Эканоміка і інфраструктураАграгарадок з'яўляецца цэнтрам ВСК «Калгас Расасна». Дзейнічаюць ДУА «Расасенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Дубровенскага раёна», фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом культуры. Выдатныя і знакамітыя людзі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia