Маркоўнік лясны
Марко́ўнік лясны, ствольны цвет, вадзяны кроп[2] (Anthriscus sylvestris) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая[2] травяністая, злёгку апушаная расліна вышынёй 50—120[2] см з тоўстым коранем верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, моцна разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, тройчы перыстае. Долі лістоў ланцэтападобнай формы, завостраныя, пілаватыя па краі. Ніжняе лісце з доўгімі чаранкамі, сцябловае — сядзячае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру з жаўтаватым або зеленаватым адценнем, у парасоніках з 8—15 прамянямі, сабранымі ў шчыткападобныя суквецці. Плод — віслаплоднік даўжынёй 6—8[2] мм. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Афрыкі, умераных і трапічных (Індыя, Непал) абласцей Азіі[3]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у тым ліку ў Паўночнай Амерыцы і Чылі[3]. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[4]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных хмызняках і па берагах вадаёмаў, каля жылля і дарог, на пашах, аблогах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені[2]. Лекавая расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia