Маркоўнік цмяналісты
Марко́ўнік цмяналісты[1] (Anthriscus cerefolium) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—20 см. Корань верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, галінастае амаль ад асновы, апушанае ў вузлах і ўздутае пад імі. Лісце тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце на чаранках, сцябловае — сядзячае з похвамі, укрытае раснічкамі. Кветкі белага колеру, з пяццю пялёсткамі, у 3—6-прамянёвых парасоніках на кароткіх кветаносах або амаль сядзячых. Плод — віслаплоднік даўжынёй 7—10[1] мм. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у разрэджаных лясах, парках і садах, агародах, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Гаспадарчае значэннеЛекавая і прыпраўная расліна. З пладоў атрымліваюць эфірны алей з пахам анісу. Меданос. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia