Марлен Рыгоравіч Каўхута
Марлен Рыгоравіч Каўхута (7 лістапада 1929, г. п. Глуск — 24 сакавіка 2007, г. Мінск) — беларускі фізіка-географ, спецыяліст у галіне геаграфіі, геалогіі, фізічнага глебазнаўства. Кандыдат геаграфічных навук (1968)[1]. БіяграфіяУ Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў эвакуацыі ў Мардовіі і Татарстане. Скончыў у 1951 годзе БДУ. У 1944—1946 гадах працаваў загадчыкам аддзела Сталінскага РК ЛКСМБ Мінска; старшым лабарантам у БДУ; у 1952—1955 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце геалогіі АН БССР; з 1956 г. — лабарантам, у 1963—1964 гадах выкладчыкам, старшым выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце; у 1962—1963 гадах загадчыкам аддзела аграхіміі і глебазнаўства Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі; у 1964—1969 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам, в. а. старшага навуковага супрацоўніка БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі; у 1969—1999 гадах у Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Танка; у 1980—1981 — дацэнтам Мангольскага педінстытута (Улан-Батар); з 1999 -- у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі[1]. Аўтар і сааўтар некалькіх дзясяткаў навуковых прац і падручнікаў[1]. Сям’яУ шлюбе з літаратуразнаўцам Маргарытай Яфімавай (1927—2015), яны мелі сыноў Аляксандра і Андрэя (нар. 1960), цяпер геолага, і дачку Вікторыю (у шлюбе Ляшук, нар. 1963), цяпер мовазнаўцу. ПамяцьІмем М. Р. Каўхуты названы 15 відаў бруханогіх[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia