Маргарыта Барысаўна Яфімава
Маргары́та Барысаўна Яфі́мава (25 снежня 1927, Орша — 21 студзеня 2015, Мінск)[1] — беларускі літаратуразнавец, педагог, адна з пачынальніц стварэння гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1956)[2], дацэнтка (1968). БіяграфіяНарадзілася ў сям’і настаўнікаў Барыса Дзмітрыевіча і Вікторыі Сцяпанаўны Яфімавых. Да вайны вучылася ў беларускай сярэдняй школе № 2 на вуліцы Астроўскага ў Оршы, потым эвакуацыя ў Расію. У 1946 стала студэнткай філалагічнага факультэта БДУ. У 1951 скончыла ўніверсітэт, у 1955 — аспірантуру БДУ. У 1955—1966 гадах працавала выкладчыцай на кафедры беларускай літаратуры і кафедрах факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання ў Магілёўскім педінстытуце.[3] 3 1966 года дацэнтка кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, выкладчыца гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, практыкума па мастацкаму чытанню, курсаў па методыцы выкладання літаратуры. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года. ТворчасцьПершы артыкул Маргарыты Яфімавай, прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, надрукаваны ў 1957 годзе. Аўтар кніг «Цэлы свет — дзецям», «Янка Маўр», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Літаратурныя вечары ў школе», «Гучыць жывое слова», «3 верай у дзіцячае сэрца». Складальніца кніг пра Францыска Скарыну «Народу свайму ўслугуючы» і «Адкрыць нашчадкам Скарыну». Адна з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў «Беларуская дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» і інш. Ёй належаць прадмовы да кніг Алены Васілевіч, Васіля Віткі, Паўла Кавалёва, Уладзіміра Ліпскага, Янкі Маўра, Івана Муравейкі, Тараса Хадкевіча, Алеся Якімовіча; артыкулы пра творчасць Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Ніны Галіноўскай, Зоські Верас, Клаўдзію Каліну, Якуба Коласа, Янкі Купала, Міколы Чарняўскага, Алеся Якімовіча, Яўгенію Янішчыц. Даследчыца гісторыі беларускай літаратуры, пытанняў дзіцячай літаратуры і пісьменніцкага майстэрства, праблемы эстэтычнага выхавання, методыкі выкладання літаратуры, майстэрства мастацкага чытання і педагагічнага лектарскага майстэрства, а таксама пытанні методыкі правядзення літаратурных вечароў. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў літаратурных вечароў па творчасці пісьменнікаў, літаратурных кампазіцый, змешчаных у педагагічных часопісах «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Пралеска» і ў рэпертуарных зборніках «Літаратурныя вечары ў школе» (1977), «Гучыць жывое слова» (1983), «З верай у дзіцячае сэрца» (1983), «Зямля бацькоў — зямля святая» (1987), «Слова — краска, слова — ззянне» (2000) і іншыя. Заснавальніца, кіраўніца, рэжысёрка філфакаўскага тэатра-студыі «Летуценнік».[4] Сям’яУ шлюбе з фізіка-географам Марленам Рыгоравічам Каўхутам (1929—2007), яны мелі сыноў Аляксандра і Андрэя (нар. 1960), цяпер геолага, і дачку Вікторыю (у шлюбе Ляшук, нар. 1963), цяпер мовазнаўцу. Кнігапіс
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia