Марская пяхота

Марская пяхота — род сіл ВМФ, прызначаны і спецыяльна падрыхтаваны для вядзення баявых дзеянняў у складзе марскіх дэсантаў і выканання баявых задач у прыморскіх (часам прырэчных) раёнах. Ёсць ва ўзброеных сілах многіх марскіх дзяржаў.

Сучасная марская пяхота мае на ўзбраенні плаваючыя танкі і бронетранспарцёры, уласныя проціпаветраныя і процітанкавыя ўстаноўкі і артылерыю (уся баявая тэхніка самаходная, павышанай праходнасці). Часці марской пяхоты высаджваюцца на бераг з дэсантных караблёў і катараў (у тым ліку на паветранай падушцы) або дэсантуюцца верталётамі карабельнага і берагавога базіравання пры агнявой падтрымцы караблёў і марской авіяцыі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya