Марфа Васілеўна Паўлавец
Марфа Васілеўна Паўлавец (25 ліпеня 1916, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён — 11 кастрычніка 2007) — беларускі нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1972). Заслужаны ўрач БССР (1964)[1]. БіяграфіяСкончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі[1]. З 1948 года ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1962 года адначасова выкладчык Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачэй[1]. У 1992—1999 працавала ў Рэспубліканскім дыягнастычным цэнтры Мінска. Навуковая дзейнасцьАўтар шматлікіх публікацый па праблемах нейрахірургіі галаўнога мозгу. Працы па пытаннях рэгенерацыі перыферычных нерваў , дыягностыцы і лячэння пухлін спіннога мозга і ўнутрымазгавога кравацячэння[1]. Узнагароды і памяцьБаявы і працоўны шлях адзначаны многімі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу». Заслужаны ўрач БССР (1964). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (22.06.2004). У гонар Марфы Паўлавец названа адна з вуліц Барысава[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia