МарфемікаМарфе́міка — раздзел мовазнаўства, які вывучае структуру слова, яго структурныя часткі — марфемы, іх віды, будову і спалучальнасць у слове ці словаформе. Гісторыя марфемікіУ самастойную галіну навукі марфеміка вылучылася толькі ў 60-80-ыя гг. XX ст. Дагэтуль марфеміка ўкроплівалася ў марфалогію ці этымалогію. Прадмет даследавання марфемікіПрадмет даследавання — марфемная будова слова і структурныя часткі слова (марфемы). Пры гэтым марфемная будова слова вывучаецца адначасова і з фармальнага, і з семантычнага боку. Задачы марфемікіЗадачы марфемікі:
Сувязь марфемікі з іншымі раздзеламі мовазнаўстваСувязь са словаўтварэннемСувязь марфемікі са словаўтварэннем асабліва цесная. Сувязным звяном паміж імі з'яўляецца слова. Марфемы існуюць толькі ў складзе слова і выдзяляюцца толькі са словаў, а ўтварэнне новых словаў адбываецца на базе словаў і марфем. Сувязь з лексікалогіяйКожнае новае ўтворанае слова ўключаецца ў лексічны слоўнік мовы, а лексічны слоўнік мовы — аб'ект даследавання лексікалогіі. Сувязь з марфалогіяйКожнае слова належыць да пэўнай часціны мовы. Вывучэннем часцін мовы займаецца марфалогія. Кожная часціна мовы мае свае ўніверсальныя і спецыфічныя марфемы, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых словаў. Сувязь з арфаграфіяйАдзін з сучасных прынцыпаў беларускай арфаграфіі называецца марфалагічны. Ён патрабуе графічнай аднастайнасці перадачы марфем на пісьме незалежна ад іх вымаўлення. Сувязь з фанетыкайСпалучэнне марфем у слове заснаванае на фанетычных законах і суправаджаецца фанетычнымі з'явамі (чаргаванне). Сувязь з этымалогіяйУ працэсе гістарычнага развіцця мовы марфемная структура словаў можа змяняцца (спрошчвацца). Сувязь з сінтаксісамНа базе словазлучэнняў утвараюцца складаныя словы. Сувязь з фразеалогіяйАд устойлівых выразаў утвараюцца словы (скаліць зубы — скалазуб). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia