Марцінас Янкус
Марцінас Янкус (літ.: Martynas Jankus; 7 жніўня 1858, в. Біцяны каля Шылакарчмы — 23 мая 1946, Філенсбург, Заходняя Германія; Псеўданімы: V. Giedris, Martyneitis, Bitėnų Merčius, Gyvoleitis) — літоўскі нацыянальны дзеяч на тэрыторыі Малой Літвы, публіцыст і выдавец, рэдактар газеты «Аўшра». БіяграфіяУ сваёй сядзібе ў Біцянах, каля падножжа гары Рамбінас, М. Янкус размясціў друкарню і вялікі склад літоўскага друку, сядзібу часта называлі «Меккай кніганошаў».[2] У 1923 годзе М. Янкус ухваліў паўстанне літоўскіх стралкоў, вынікам якога было далучэнне Мемельскага (Клайпедскага) краю да Літоўскай Рэспублікі. З гэтага году Янкус стала пасяляецца ў Біцянах, робіцца «ахавальнікам Рамбінаса», яго называюць «патрыярхам Малой Літвы». У міжваеннай Літве быў звычай, каб замежныя паслы, пасля прадстаўлення прэзідэнту, ехалі на гару Рамбінас, да Янкуса. Таму Янкуса называлі таксама «Малым, або Другім прэзідэнтам Літвы».[2] У 1938 годзе літоўскі ўрад узнагародзіў М. Янкуса ордэнам Гедыміна. У 1939 годзе Германія праз ультыматум забрала ў Літвы Мемельскі край. М. Янкуса выехаў да Коўна. У канцы вайны, перад прыходам Чырвонай арміі, М. Янкус выехаў у Германію.[2] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia