Шлезвіг-Гольштэйн (правінцыя)
Шлезвіг-Гольштэйн (ням.: Schleswig-Holstein) — правінцыя Прусіі (з 1871 года — частка адзінай Германіі), размешчаная на паўвостраве паміж Балтыйскім морам на ўсходзе і Паўночным морам на захадзе. Была ўтворана ў 1866 годзе ў выніку анексіі каралеўствам Прусія герцагстваў Шлезвіг і Гольштэйн. Сталіцамі правінцыі папераменна былі гарады Кіль і Шлезвіг. Праіснавала аж да 1946 года, калі брытанскай ваеннай адміністрацыяй на яе тэрыторыі была абвешчана зямля Шлезвіг-Гольштэйн, якая з’яўляецца сёння часткай ФРГ. ГісторыяДалучэнне Шлезвіга і ГольштэйнаПравінцыя Шлезвіг-Гольштэйн была ўтворана пасля аўстра-прускай вайны ў 1866 годзе ў выніку анексіі Прусіяй герцагстваў Шлезвіг і Гольштэйн. У яе склад уваходзіла мноства вялікіх і малых астравоў, размешчаных у заходняга берага сярод шырокіх водмеляў, і некалькі астравоў ва ўсходняга берага. Тэрыторыя правінцыі ў 1867 годзе была падзелена на дзве акругі — Шлезвіг і Гольштэйн, аднак ужо ў 1868 годзе яны былі аб’яднаны ў адзіную акругу Шлезвіг, якая займае тэрыторыю ўсёй правінцыі цалкам. У 1876 годзе да тэрыторыі правінцыі было далучана герцагства Лаўэнбург, якое ўжо з 1865 года кіравалася ў асабістай уніі з Прусіяй. У 1890 годзе з падпісаннем дагавора з Вялікабрытаніяй пад кантроль Германіі перайшоў востраў Гельгаланд, які таксама быў уключаны ў склад правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн. Веймарская рэспублікаПасля падзення манархіі правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн працягнула існаванне ў Вольнай дзяржаве Прусія ў ранейшых граніцах. У 1920 годзе паўночны Шлезвіг у выніку рэферэндуму аб статусе Шлезвіга перайшоў да Даніі. Трэці рэйхПасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе і пачатку палітыкі гляйхшальтунгу правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне, а функцыі обер-прэзідэнта Шлезвіг-Гольштэйна з гэтага часу былі перакладзены на гаўляйтараў партыйнага гау Шлезвіг-Гольштэйн. У 1937 годзе ў час нацысцкіх адміністрацыйных рэформ шлезвігскія гарады Альтана і Вандсбек былі выведзены са складу Прусіі і перададзены ў склад «горада-дзяржавы» (самастойнай зямлі) Гамбург. Адначасова з гэтым у склад правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн былі перададзены «горад-дзяржава» Любек і былое Любекскае княства, якое з 1908 года з’яўлялася эксклавам зямлі Ольдэнбург. Паваеннае развіццё![]() Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя правінцыі апынулася ў брытанскай акупацыйнай зоне. У лістападзе 1945 года адбыўся абмен невялікімі тэрыторыямі паміж савецкай і брытанскай акупацыйнымі зонамі, у выніку чаго Шлезвіг-Гольштэйн абмяняўся невялікімі ўчасткамі з Мекленбургам. У жніўні 1946 года ўказам брытанскай ваеннай адміністрацыі правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн была абвешчана самастойнай зямлёй Шлезвіг-Гольштэйн, якая ў 1949 годзе стала адной з заснавальніц Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Геаграфія і эканомікаТэрыторыя правінцыі ўяўляе працяг Паўночна-Германскай нізіны. Па ўласцівасцях глебы яе можна падзяліць на тры часткі: урадлівую пагорыстую вобласць на ўсходзе, маршавую вобласць на захадзе і паміж імі ў цэнтры неўрадлівую стэпавую вобласць — працяг Люнебургскага стэпу. Валунная гліна складае галоўную частку ўрадлівай вобласці, валунныя пяскі — неўрадлівай. Узбярэжжа Балтыйскага мора больш зрэзана вялікімі і малымі бухтамі, чым узбярэжжа Паўночнага мора. Некаторыя з бухт Балтыйскага мора ўтвараюць добрыя гавані. Самыя вялікія з іх: Кільская, Нойштацкая , Фленсбургская і Апенрадская бухты. Паміж Кільскай і Нойштацкай бухтамі — паўвостраў Вагрыя, паміж Фленсбургскай бухтай і Шлеем — паўвостраў Ангельн. Паўночнае мора на поўнач ад паўвострава Эйдэрштэт каля вусця ракі Эйдэр мае шэраг шырокіх водмеляў са шматлікімі астравамі[3]. Найбуйнейшай ракой правінцыі з’яўлялася размешчаная на яе паўднёвай граніцы Эльба, якая прымала тут свае шматлікія прытокі: Біле , Альстэр, Пінау, Крукау і Шцёр . Другой буйной ракой правінцыі з’яўляўся Эйдэр, служачы разам са сваімі прытокамі крыніцай для арашэння цэнтральнай часткі правінцыі. Іншымі значнымі рэкамі таксама з’яўляліся Травэ , Свенцінэ, Кенігсау і Відау. Сярод буйных азёр рэгіёна вылучаліся Пленерскае, Селентэрскае і Вітэнскае. У 1895 годзе быў адкрыты Канал Імператара Вільгельма, які злучае Кільскую гавань з вусцем Эльбы. Сярод іншых каналаў рэгіёна — Штэкніцкі канал (каналізаваная рака Дэльвенау ) паміж ракой Травэ і Эльбай, Кудэнскі і Тондэрнскі каналы[3]. Каля 80 % тэрыторыі правінцыі займалі ворныя землі, сады, лугі і пашы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з’яўляліся пшаніца, жыта, ячмень, авёс, бульба і сена. Садаводства, пладаводства і агародніцтва асабліва квітнелі ў наваколлях Альтаны і Гамбурга. У Травенталі меўся конскі завод. Буйная рагатая жывёла добрай пароды экспартаваўся з Тэнінга, Гузума і Альтаны праз Гамбург у Англію. На астравах была асабліва добра развіта птушкагадоўля. Рыбалоўства з вялікім поспехам вялося ў Балтыйскім моры. Карысныя выкапні на тэрыторыі рэгіёна малаважныя, тут вялася толькі здабыча гіпсу і каменнай солі. Фабрычная прамысловасць была слаба развіта — мелася толькі некалькі чыгуналіцейных, машынабудаўнічых заводаў і суконных фабрыкаў. Таксама меліся суднабудаўнічыя заводы ў Кільскай бухце (у Гаардэне і Эйлербеку), у Альтане і Фленсбургу[3]. Вядучай навучальнай установай рэгіёна быў Кільскі ўніверсітэт[3]. Насельніцтва![]() Статыстычныя даныяУ 1900 годзе ў правінцыі пражывала 1 387 968 чалавек. Паводле мове пераважалі немцы, якія размаўлялі на ніжненямецкай гаворцы. У паўночнай частцы рэгіёна пражывалі датчане. Граніца дацкай мовы пачыналася на ўсходзе трохі на поўнач ад Фленсбурга, апускалася дугой на поўдзень да ўзгорка Рымельсберг і паварочвала на поўнач, даходзячы да вусця ракі Відэнау. У 1890 годзе налічвалася 136 148 датчан. На заходнім узбярэжжы і на астравах Паўночнага мора таксама пражывалі фрызы. У канфесійным плане пераважалі пратэстанты[3]. Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн у 1900 годзе:[4]
Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн у 1925 годзе:[5]
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 94,2 % — пратэстанты; 2,7 % — каталікі; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,3 % — яўрэі; 2,7 % — іншыя канфесіі[5]. Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:[6]
Гарадское і сельскае насельніцтваРазмеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года[5] і станам на 17 мая 1939 года[6]:
Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн з’яўляліся (паводле даных 1925 года):[5]
Гарады Вандсбек і Альтана ў 1938 годзе былі вылучаны са складу правінцыі Шлезвіг-Гольштэйн (і нават цалкам са складу Прусіі) і сталі часткай «горада-дзяржавы» (самастойнай зямлі ў складзе Германіі) Гамбург. Обер-прэзідэнты![]() Пасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні арганізацыі правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden).
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia