Марш украінскіх нацыяналістаў (песня)Марш украінскіх нацыяналістаў — песня на словы Алеся Бабія. Музыку прыпісваюць Амяляну Нижанкоўскаму, хоць без згадкі яго ў арыгінале гэта пытанне спрэчнае. У 1932 годзе зацверджаны ў якасці гімна Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Тэкст песні
УплыўУ наш час тэкст Марша ўкраінскіх нацыяналістаў быў мадыфікаваны. Упершыню новы Марш украінскай арміі прэзентавалі 13 сакавіка 2017 года ў Кіева-Магілянскай акадэміі, напярэдадні Дня ўкраінскага валанцёра. «Зродились ми великої години» выканалі Алег Скрыпка і Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Украіны. 24 жніўня 2018 года адаптаваная да сучасных украінскіх умоў версія песні стала маршам украінскай арміі і ўпершыню афіцыйна выконвалася на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны, на якім таксама ўпершыню было афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»[1]. Ініцыятарамі стварэння для ўкраінскай арміі страевой песні на аснове тэксту Алеся Бабія сталі ўкраінскія музыкі Алег Скрыпка (лідэр гурта «Воплі Відоплясова») і Іван Ленё (Kozak System). Зрабілі яны гэта разам з іншымі ўкраінскімі выканаўцамі-патрыётамі — Сашком Палажынскім («Тартак»), Фамой («Мандри»), Тарасам Кампанічэнкам («Хорея Козацька»), Фаготам («Танок на майдані Конґо»), Сяргеем Васілюком («Тінь Сонця») і Тарасам Чубаем («Плач Єремії») [6]. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia