Марыбэль Верду
Мары́я Ізабэ́ль Верду́ Ралья́н (ісп.: María Isabel Verdú Rollán; нар. 2 кастрычніка 1970, Мадрыд, Іспанія) — іспанская актрыса. Двухразовая лаўрэатка прэміі «Гоя» за найлепшую жаночую ролю . Найбольш вядомая па ролях у фільмах «І тваю маму таксама » (2001) Альфонса Куарона і «Лабірынт фаўна» (2006) Гільерма дэль Тора. БіяграфіяАкцёрскую кар’еру пачала ў 13 гадоў са здымак у рэкламе і тэлесерыялах. У 2007 годзе была запрошана ў Амерыканскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук . У 2008 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю ў фільме Грасіі Керэхеты «Сем більярдных сталоў ». У 2009 годзе была ўзнагароджана нацыянальнай прэміяй кінематаграфістаў Іспаніі[2]. У 2012 годзе атрымала прэмію «Гоя» за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Беласнежка » Пабла Бергера . З 1999 года замужам за Педра Лараньягай, сынам акцёра Карласа Лараньягі . Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia