Марына Валер’еўна Вежнавец
Марына Валер’еўна Вежнавец (нар. 4 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаная артыстка Беларусі (2014). БіяграфіяУ дзяцінстве займалася мастацкай гімнастыкай, мае званне кандыдата ў майстра спорту. Пазней захапілася балетам і паступіла ў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Да 8 класа сумяшчала заняткі ў абедзвюх сферах, пасля зрабіла выбар у карысць балета. У 1997 годзе скончыла каледж (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Танцавала на яго сцэне ў 1997—2008 гадах. Першай партыяй Марыны стала партыя Кітры ў спектаклі «Дон Кіхот». Рэпетытытарам Марыны Вежновец стала народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская. У 2008—2009 гадах з’яўлялася салісткай трупы Санкт-Пецярбургскага тэатра балета Канстанціна (SPBT) і выступала з ім у Парыжы на прэстыжнай сцэне Тэатра Елисейских Палей, у Лондане (Лонданскі Калізей), у Іспаніі. Падчас працы ў тэатры яе яе рэпетытарам была народная артыстка Расіі Любоў Кунакова (у мінулым зорка Марыінскага тэатра). З 2009 года зноў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова вучыцца ў Ваганаўскай акадэміі балета Санкт-Пецярбурга на аддзяленні педагогікі харэаграфіі. У красавіку 2011 года ў тэатры прайшоў творчы вечар Марыны Вежнавец і яе партнёра Юрыя Кавалёва. Рэпертуар Марыны Вежнавец
Вобраз у мастацтвеУ 2013 годзе мастачка Аксана Аракчэева напісала партэт Марыны Вежнавец да юбілейнага сезону Вялікага тэатра, у рамках цыклу партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Партрэтныя накіды Марыны Вежновец мастачка рабіла ў Нясвіжы, дзе ў той час танчыла балерына[1]. Балерына прадстаўлена ў вобразе дзяўчыны з балета «Балеро»[2][3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia