Марына Пятроўна Дзяругіна
Марына (Марыя) Пятроўна Дзяругіна (25.09.1924, Мінск —) — беларуская ўрач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1981)[1]. БіяграфіяСкончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1951). Педыятр, загадчыца дзіцячай кансультацыі, намеснік галоўнага ўрача Браслаўскай раённай бальніцы (1951—1960). Кіраўнік арганізацыйна-метадычнага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы мацярынства і дзяцінства (з 1960)[1]. Навуковая дзейнасцьВывучала фізічнае развіццё дзяцей, распаўсюджанасць алергічных захворванняў, пытанні арганізацыі стацыянарнай дапамогі дзецям, у тым ліку спецыялізаванай[1]. Суаўтар (з Г. А. Калюжыным) неаднаразова перавыдаванага дапаможніка для маладых бацькоў «Ад калыскі да школы», ганараванага ў 1980 годзе дыпломам Усесаюзнага конкурсу за лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia