Марына Францаўна Паплаўская
Марына Францаўна Паплаўская (укр.: Марина Францівна Поплавська; 9 сакавіка 1970, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР — 20 кастрычніка 2018 года, каля в. Мілая, Кіева-Святошынскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна) — украінская актрыса, прадзюсар, комік, педагог. Прыма праектаў «Дызель Студыё». Кавалер Ордэна «За заслугі» III ступені (2018, пасмяротна), Ганаровы грамадзянін Жытоміра (2018, пасмяротна). БіяграфіяМарына Паплаўская нарадзілася 9 сакавіка 1970 года ў горадзе Наваград-Валынскі ў сям’і Франца Пятровіча Паплаўскага і Ніны Аляксандраўны Філіпавай. Мела сястру Людмілу. Скончыла філалагічны факультэт Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко па спецыяльнасці «украінская мова і літаратура». Пасля заканчэння ўніверсітэта пачала працаваць у Жытомірскай школе № 26, а потым № 33. Прапрацавала там настаўніцай украінскай мовы і літаратуры больш за 20 гадоў. Таксама Марына вяла мясцовы драмгурток. У 1993 годзе Марыну запрашаюць у каманду КВЗ «Дзяўчынкі з Жытоміра». У 1998 годзе яны выступаюць у Вышэйшай лізе КВЗ. Пазней каманда неаднаразова прымае ўдзел у музычным фестывалі «Галасісты КіВіН», атрымлалі ўзнагароды ў 1997 і 2011 гадах. Пасля паспяховых выступаў Марыну запрашаюць на НТВ для ўдзелу ў скетч-шоў «На траіх». З 2015 года яна брала ўдзел у гумарыстычнай перадачы «Дызель-шоу». 20 кастрычніка 2018 года каля 06:43 раніцы загінула на 49-м годзе жыцця ў аўтакатастрофе ў Кіеўскай вобласці каля вёскі Мілая, калі аўтобус з акцёрамі з Дызель-шоу урэзаўся ў грузавік. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia