Марына Яўгенаўна Анікеева
Марына Яўгенаўна Анікеева (нар. 4 чэрвеня 1968, в. Арцюшына Пскоўскага раёна Пскоўскай вобласці РСФСР) — беларускі эканаміст і палітык. БіяграфіяСкончыла Рыжскі Чырванасцяжны інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі імя Ленінскага камсамола, інжынер-эканаміст. Працавала бухгалтарам Бярозаўскага сыраробнага камбіната, эканамістам па планаванню, вядучым эканамістам па працы, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы — галоўным эканамістам адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Першы намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Брэсцкай вобласці. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1]. УзнагародыУзнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia