Марыяна Аранская-Насау
Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (ням.: Wilhelmina Frederika Louise Charlotte Marianne von Oranien-Nassau, нідэрл.: Marianne van Oranje-Nassau; 9 мая 1810[1][2], Берлін — 29 мая 1883[3][2], Райнгартсгаўзен[d], Гесэн) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін. БіяграфіяМарыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей:
У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны. Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля. У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма). Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia